У Мінску тры хлопцы за два дні наведалі восем адрасоў і атрымалі 50 тысяч даляраў. А што, так можна было (не)
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Мінску затрымалі трох кур’ераў, якія за два дні забралі ў ахвяраў тэлефонных аферыстаў больш за 50 тысяч даляраў, паведамілі ў МУС.

Задержанный курьер мошенников. Скриншот видео МВД
Затрыманы кур'ер махляроў. Скрыншот відэа МУС

Прапанову «падпрацаваць» кур’ерам затрыманыя знайшлі ў тэматычнай групе мэсэнджара. Па заданні куратара яны забіралі ў пажылых мінчан грошы, якія ў далейшым перадавалі пасярэдніку або пераводзілі на дадзены арганізатарам рахунак.

Двое з затрыманых (18 і 19 гадоў) нідзе не працуюць, яшчэ адзін (31 год) аформлены індывідуальным прадпрымальнікам.

За два дні фігуранты наведалі восем адрасоў, дзе ашуканыя пенсіянеры перадалі ім больш за 50 тысяч даляраў.

«Адна з пацярпелых па ўказанні ашуканцаў двойчы перадавала грошы старэйшаму з затрыманых. Следчымі ў дачыненні да затрыманых распачатыя крымінальныя справы за махлярства», — паведамілі ў МУС, нагадаўшы, што памочнікі махляроў нароўні з іншымі ўдзельнікамі злачынных схем адказваюць па законе, а таксама нясуць абавязак па кампенсацыі матэрыяльнай шкоды, нанесенай пацярпелым.