У Віцебску знайшлі 9-гадовага хлопчыка, які не вярнуўся са школы дадому. Яго шукалі каля 16 гадзін
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Віцебску знайшлі 9-гадовага Мікіту Грыцкевіча, які знік увечары 26 верасня па дарозе са школы, паведамілі ў МУС.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

Пошукі хлопчыка доўжыліся каля шаснаццаці гадзін.

Былі задзейнічаныя супрацоўнікі міліцыі горада, а таксама валанцёры і пошукавыя атрады.

«Дзіця перададзенае бацькам, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае», — адзначылі ў ведамстве.

МУС таксама апублікавала відэа размовы хлопчыка з мужчынам, які яго знайшоў.

— Дзе ты гуляў усю ноч? — спытаў мужчына.

— На Чайкоўскага.

— Што ты там рабіў?

— Згубіўся.