• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

«А кажуць, лёс не можа развесці людзей». Дачка дэпутата з Ашмян трапіла на дзяржслужбу — для гэтага яна кінула неўязнога хлопца

4 красавiка 2025 у 1743782640
«Наша Ніва»

Студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ расказала, чаго ёй каштавала жаданне пайсці ў чыноўніцы - выглядае, што давялося паставіць кропку ў гісторыі кахання, заўважыла «Наша Ніва».

Фота: juliatrepachko / Threads
Фота: juliatrepachko / Threads

Юлія Трапачка, студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ з Ашмянаў, апублікавала ў сацсетцы Threads пост пра тое, што трапіла на дзяржслужбу. Для гэтага дзяўчыне прыйшлося зрабіць няпросты выбар:

- Ён жыве ў Польшчы і не можа прыязджаць у Беларусь, бо тут армія. Я паступаю на дзяржслужбу і: «Ну вы ж разумееце, што ўсе выезды ў Еўрасаюз вам закрытыя?» - «Так, разумею». А кажуць, лёс не можа развесці людзей.

Юлія паступіла ў БДУ ў 2021 годзе. Выглядае, што цяпер яна сканчвае вучобу і зможа нарэшце працаваць чыноўніцай.

У каментарах дзяўчына трошкі больш расказала пра сваю матывацыю. Юлія кажа, што дзяржслужба - яе мара з дзяцінства. Паводле дзяўчыны, на хлопца, пра якога яна піша, заведзеная крымінальная справа, і Юлія называе гэта яго выбарам.

Магчыма, Юлія так ставіцца да дзяржслужбы, таму што на яе паўплываў прыклад бацькі. Уладзімір Трапачка - член Ашмянскага райсавета дэпутатаў. Таксама ён кіраўнік офіса № 404 «БПС-банка» ў Смаргоні.

Юлія з бацькамі. Фота: juliatrepachko / Instagram
Юлія з бацькамі. Фота: juliatrepachko / Instagram

Забарона падарожнічаць па Еўропе Юлію быццам не пужае: яна кажа, што ўжо жыла там і ёй не спадабалася. Дзяржслужба ёй падаецца крокам да стабільнасці:

- Я ўсё-ткі абяру будучыню і ў далейшым каханне, а не каханне без будучыні ў чужой краіне.

Меркаванні ў каментарах падзяліліся. Некаторыя карыстальнікі падтрымалі Юлію - маўляў, малайчына, трэба думаць пра сябе. Але многія не разумеюць такі выбар:

  • «Вы юрыдычны сканчваеце і ідзяце на дзяржслужбу? МУС ці пракуратура? Можа, і на таго самага хлопца крымінальную справу заводзіць будзеце? Вось так жыццё развяло дык развяло. Нават не ведаю, каму тут спачуваць».
  • «Гэта не лёс, гэта нелюбоў».
  • «У лёса ёсць канкрэтныя імя, прозвішча, імя па бацьку і кіпцюры, як у кракадзіла».
  • «Падтрымліваю вашага маладога чалавека. Слушны выбар ён зрабіў - і што эміграваў, і што пакінуў вас».

Навiны па тэме:

Глава МИД Германии поддержала беларусов, которые годами борются за свободу. В Минске ответили про торжественную инаугурацию

«Это поколение женщин — ужасные жены». Как соцсети незаметно способствуют популяризации маносферы и в чем ее главная опасность

Павел Дуров объяснил, почему Франция ранее не получала от Telegram данные пользователей, подозреваемых в совершении преступлений

Полная версия