Памёр беларускі драматург, аўтар п'ес «Вечар» и «Радавыя» Аляксей Дудараў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Мінску 27 лютага на 73-м годзе жыцця памёр беларускі драматург, сцэнарыст Аляксей Дудараў, паведамляе «СБ. Беларусь сегодня» са спасылкай на Беларускі саюз тэатральных дзеячаў.

Алексей Дударев. Фото: www.dudarev.of.by
Аляксей Дудараў. Фото: www.dudarev.of.by

Прычыны смерці драматурга не паведамляюцца, дата і час развітання таксама пакуль невядомы. Аляксей Дудараў нарадзіўся ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці ў 1950 годзе. Скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Быў сакратаром, а пазней кіраўніком Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, з 1991 па 2002 год займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва». Лаўрэат Дзяржпрэміі СССР.

Дудараў — аўтар казак, апавяданняў, п'ес. Адны з самых вядомых яго твораў — п'есы «Вечар» пра старых з закінутай вёскі і «Радавыя» пра Вялікую Айчынную вайну. Паводле яго сцэнарыяў зняты 16 фільмаў, у тым ліку «Белыя Росы» (1983).