Памёр савецкі актор Раман Мадзянаў. Ён граў палкоўніка Калабкова ў «Салдатах»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Памёр савецкі і расійскі актор Раман Мадзянаў. Яму было 62 гады, паведаміў 25 верасня тэлеграм-канал Shot.

Роман Мадянов. 2007 год. Фото: Allen59 для wikipedia.org
Раман Мадзянаў. 2007 год. Фота: Allen59 для wikipedia.org

Паводле звестак выдання, прычынай смерці артыста стала анкалагічнае захворванне. Увесну яму дыягнаставалі злаякасны наватвор верхняй долі бронхаў і лёгкага. Таксама падчас абследавання дактары знайшлі кісты, якія ўтварыліся ў нырках, селязёнцы і печані. Ён праходзіў супрацьпухліннае лячэнне.

За сваю кар’еру Раман Мадзянаў сыграў больш чым у 200 фільмах. Шырокай публіцы ён вядомы дзякуючы ролям у кінастужцы «Левіяфан», серыялах «Хатні арышт» і «Салдаты».

У 2022 годзе актор падтрымаў поўнамаштабную расійскую агрэсію супраць Украіны. Ён таксама паведаміў, што адпраўляе гуманітарную дапамогу на Данбас, і асудзіў артыстаў, якія пакінулі Расію праз вайну з Украінай.