Опубликовано 9 красавiка 2025 у 22.09
Адрес в интернете: https://browse-zerkalo.site/news/cellar/96400.html    

«Вы звычайную паліклініку выставілі пеклам». Прыватная жаночая клініка зрабіла вірусную рэкламу, але атрымала хвалю хэйту

Прыватны медыцынскі цэнтр Eva clinic для рэкламы зняў відэа, дзе паказаў, як нібыта жудасна весці цяжарнасць у звычайнай паліклініцы. Ролік завірусіўся, але сваю хвалю крытыкі клініка атрымала, піша «Наша Ніва».

Скрыншот відэа ў інстаграме Eva clinic
Скрыншот відэа ў інстаграме Eva clinic

У відэа сабраны ўвесь магчымы негатыў пра дзяржаўныя паліклінікі: грубыя дактары, велізарныя чэргі… А калі гераіня пытаецца ў кабінеце, дзе ж масажнае крэсла і ці могуць ёй прапанаваць безалкагольнае шампанскае, доктарка грэбліва ўсміхаецца: «Вы разумееце, куды вы патрапілі?!». Апошняе слова гучыць як у кашмарным сне.

Раптам цяжарная прачынаецца — у тым самым масажным крэсле і з келіхам безалкагольнага шампанскага ў руцэ. Голас па-за кадрам кажа: «Прачынайцеся і атрымлівайце асалоду ад вядзенне цяжарнасці ў Eva clinic».

 
 
 
 
 

 

 
 
 

 

 
 
 
 
 
 
 

A post shared by ГИНЕКОЛОГИЯ И ВЕДЕНИЕ БЕРЕМЕННОСТИ (@evaclinic)

Ролік завірусіўся і набраў 545 тысяч праглядаў у інстаграме. Але далёка не ўсім каментатарам спадабалася такая дэманізацыя дзяржаўнай медыцыны. Самы папулярны каментарый, які набраў каля 2300 лайкаў, гучыць так: «Самая стромная рэклама, што бачыла. Абясцэньваць працу іншых дактароў, паказваючы выдуманыя бязглуздзіцы».

Дарэчы, вядзенне цяжарнасці ў Eva clinic каштуе ад 3980 да 6180 рублёў.

У адказ незадаволеным клініка вырашыла запісаць яшчэ адзін ролік у тым самым стылі. У ім дзяўчына ходзіць за цяжарнай па Eva clinic і яхідна агучвае негатыўныя каментарыі, размешчаныя пад мінулым ролікам: «Прабачце, прыйшла, як я зразумела, на КТГ, дзе трэба слухаць малога, і дай табе масажнае крэсла, якое гудзіць», «Нармальнае стаўленне ў паліклініках, чэргаў няма. Не трэба тут», «Гэта ж высмактаныя з пальца камфортныя ўмовы» і іншыя.

 
 
 
 
 

 

 
 
 

 

 
 
 
 
 
 
 

A post shared by ГИНЕКОЛОГИЯ И ВЕДЕНИЕ БЕРЕМЕННОСТИ (@evaclinic)

Галоўную ролю ў другім відэа грала дзяўчына Аліна, якая летась са сваім хлопцам Яўгенам спрабавала сабраць з падпісчыкаў у інстаграме 10 тысяч даляраў на вяселле мары. Столькі данатаў сабраць у іх не атрымалася, але шыкоўнае вяселле (нават два) пара ўсё ж зрабіла. Цяпер яны чакаюць першае дзіця.

«Наша Ніва»


Распечатано с портала ZERKALO.IO