Жаніх і нявеста ў Гродне пабраліся ў вельмі незвычайным месцы і ўсхвалявалі Мінздароўя
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Жыхарка Гродна трапіла ў бальніцу хуткай дапамогі ў рабочую суботу 26 красавіка — проста ў дзень свайго вяселля, але ўрачыстасць усё роўна адбылася. Незвычайную гісторыю расказаў тэлеграм-канал Мінздароўя.

Фото: Telegram / minzdravbelarus
Фота: Telegram / minzdravbelarus

«Гэта быў адносна спакойны дзень, як раптам да нас у прыёмнае аддзяленне забягае ўсхваляваны жаніх — яго нявеста экстранна трапіла ў бальніцу проста перад рэгістрацыяй шлюбу», — сказана ў паведамленні.

Аднак мужчына вельмі не хацеў адмяняць вяселле і знайшоў спосаб ажаніцца.

Фото: Telegram / minzdravbelarus
Фота: Telegram / minzdravbelarus

«Дзякуючы кемлівасці жаніха, падтрымцы нашых дактароў і дабрыні супрацоўнікаў ЗАГСа ўрачыстасць адбылася», — адзначылі ў Мінздароўя.

Вяселле правялі проста ў стацыянары. Адзначаецца, што атрымалася вельмі ўзрушальна і кранальна як для дактароў, так і для маладых і ўсіх, хто быў побач.