Афіцыйныя прафсаюзы: у Беларусі другі месяц запар скарачаецца дапамога на пахаванне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Беларусі другі месяц запар скарачаецца дапамога на пахаванне. Пра гэта паведамляе Федэрацыя прафсаюзаў. У красавіку яна складае 1 687,8 рубля. За апошнія два месяцы дапамога скарацілася на 227,8 рубля.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

У Беларусі памер дапамогі на пахаванне залежыць ад сярэдняга заробку па краіне і змяняецца штомесяц. Яна роўная зарплаце па стане на пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.

У лютым дапамога на пахаванне павялічылася да 1915,6 рубля дзякуючы снежаньскаму росту сярэдняга заробку. Але за студзень і люты сярэдні заробак знізіўся на 227,8 рубля. На такую ж суму скарацілася красавіцкая дапамога на пахаванне ў параўнанні з лютаўскай.