За мінулыя два тыдні вайскоўцамі Узброеных сіл спыненыя спробы пранікнення на ахоўваныя тэрыторыі і аб’екты, заявілі ў Міністэрстве абароны Беларусі. Колькасць спробаў не называецца.
«Затрыманыя перададзеныя органам аховы правапарадку», — праінфармавалі ў ведамстве.
Таксама затрыманы аператар беспілотніка, які спрабаваў запусціць яго «над тэрыторыяй адной з вайсковых частак».
«Сродкамі радыёэлектроннай барацьбы спынена некалькі спробаў палётаў лётных апаратаў над ахоўванай тэрыторыяй», — паведамілі ў Мінабароны.
Рашэннем міністра абароны ўзнагароджаныя ўсе вайскоўцы, якія «праявілі пільнасць, прафесіяналізм і рашучасць», дадалі ў ведамстве.
Распечатано с портала ZERKALO.IO