Беларусь працягвае імкліва страчваць прадпрымальнікаў. Пагаршаецца і яшчэ адна праблема з ІП
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


На пачатак жніўня ў Беларусі налічвалася 258,2 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамляе Белстат. Гэта на 5% менш, чым год таму. Пры гэтым працягвае нарастаць яшчэ адна праблема з ІП — яны па-ранейшаму страчваюць рынак, саступаючы буйным гандлёвым сеткам.

Рынок Ждановичи в Минске. Фото: TUT.BY
Рынак «Ждановічы» ў Мінску. Фота: TUT.BY

Прыкметней за ўсё колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў за апошні год скарацілася ў Мінску — на 7,1%. На пачатак жніўня ў сталіцы было 72,7 тыс. ІП. Гэта шмат у чым звязана з тым, што ў Мінску з 17 жніўня 2021 года не рэгіструюць новых прадпрымальнікаў. У Мінгарвыканкаме гэта тлумачылі «тэхнічнымі прычынамі».

Скарачэнне колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў таксама назіраецца ва ўсіх абласцях. Да прыкладу, у Віцебскай вобласці — на 6,2%, у Брэсцкай — на 6%, у Мінскай — на 1,9%.

Калі параўнаць сітуацыю з колькасцю ІП па сферах дзейнасці, то за апошні год іх больш за ўсё «выпарылася» ў такой сферы, як «інфармацыя і сувязь». Зніжэнне — на 14,9% да мінулага года. У будаўніцтве падзенне — на ўзроўні 8,1%, у оптавым і рознічным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў — 2,5%.

Пры гэтым ІП працягваюць саступаць рынак гандлёвым сеткам. У студзені-ліпені на іх прыпадала 5,7% рознічнага тавараабароту. Год таму гэты паказчык быў на ўзроўні 6,7%.

Нагадаем, чыноўнікі цяпер абмяркоўваюць магчымыя змены для ІП. Яны збіраюцца скараціць спіс відаў дзейнасці для ІП. Тыя прадпрымальнікі, дзейнасць якіх не трапляе ў гэты скарочаны пералік, будуць вымушаныя ці закрыцца, ці адкрыць юрыдычную асобу. Так, ІП могуць забараніць займацца оптавым гандлем і аказваць турыстычныя паслугі.

Змены хочуць увесці таксама для фізічных асобаў. Маюць намер адрэдагаваць Грамадзянскі кодэкс і скараціць спіс відаў дзейнасці, якія не лічацца прадпрымальніцтвам. З яго хочуць прыбраць, да прыкладу, рамесніцтва, аграэкатурызм, а таксама самазанятых, якія гандлююць на рынках уласнымі выпечкай і мёдам, выгадаванай гароднінай, намаляванымі карцінамі. «Любая дзейнасць фізічнай асобы апрыёры будзе прызнавацца прадпрымальніцкай», — заяўлялі раней у МПЗ што да законапраекта.