Лукашэнка зноў паскардзіўся на беларусаў. Што гэтым разам
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларусы не працуюць так, як кітайцы, пажаліўся Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыем Сянько.

Александр Лукашенко на встрече с Юрием Сенько. 19 июня 2024 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Юрыем Сянько. 19 чэрвеня 2024 года. Фота: president.gov.by

Цяперашні кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў раней быў амбасадарам нашай краіны ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што свой «кітайскі досвед» Юрый Сянько зможа паспяхова выкарыстаць на новым месцы.

— Бо часам прафсаюзы адарваныя ад жыцця і пачынаюць: «Вось гэта трэба, тое трэба…» Я заўсёды падтрымліваю працоўных, гэта сапраўды правільна. Але вы ведаеце, каб нешта патрабаваць, трэба працаваць. І вы бачылі, як працуюць кітайцы. Вядома, нашыя не працуюць так і працаваць, відаць, не будуць. Але калі б мы блізка былі да працы і аб’ёмаў, якія выконваюць кітайскія рабочыя, я думаю, мы б у некалькі разоў багацейшыя былі. Таму досвед гэты вельмі важны для самога прафсаюзнага кіраўніка, — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама