«Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

З 26 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя пачынае выкарыстоўваць новыя мабільныя комплексы фота- і відэафіксацыі парушэнняў «Аракул інсайт». Яны не будуць абазначацца дарожнымі знакамі, а парушальнікі будуць атрымліваць «лісты шчасця» ў аўтаматычным рэжыме, паведаміў начальнік ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.

Новый мобильный комплекс фото- и видеофиксации нарушений «Оракул инсайт». Скриншот видео ГАИ
Новы мабільны комплекс фота- і відэафіксацыі парушэнняў «Аракул інсайт». Скрыншот відэа ДАІ

Новыя прылады ўсталёўваюцца проста на патрульныя аўтамабілі ДАІ і аўтаматычна фіксуюць парушэнні хуткасці як у спадарожным, так і ў сустрэчным кірунках. Прычым дарожнымі знакамі такія ўчасткі абазначацца не будуць — кіроўцаў будуць лавіць без папярэджання. Асноўная мэта — кантроль за выкананнем хуткаснага рэжыму.

Комплекс умее адрозніваць тыпы транспартных сродкаў і ўлічваць для іх вызначаныя абмежаванні хуткасці. Пасля апрацоўкі звестак парушальнікам прыйдуць так званыя лісты шчасця — пастановы пра штрафы.

Здымка будзе весціся з афіцыйных патрульных машын ДАІ, абазначаных спецафарбоўкай і маячкамі. Новыя комплексы прайшлі ўсе праверкі і могуць фіксаваць парушэнні на чатырох палосах адначасова, распазнаючы нумарныя знакі на адлегласці да 500 метраў. Пакаранне будзе прызначацца аўтаматычна — кіроўцу нічога падпісваць не трэба, проста прыйдзе апавяшчэнне на пошту.

Вытворца «Аракула інсайт» — кампанія «Ольвія» з Санкт-Пецярбурга. У ДАІ лічаць, што новая сістэма зробіць дарогі ў Беларусі бяспечнейшымі.