«Нічога не падала! Усё нармальна ў нас». Пагаварылі з мясцовымі жыхарамі, сельсаветам і вайскоўцамі пра ракету, што ўпала ў Брэсцкай вобласці
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Днём у чацвер, 29 снежня, тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў са спасылкай на мясцовыя паблікі пра тое, што ў полі каля вёскі Гарбаха ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці знайшлі абломкі ракеты. Пры гэтым тэлеграм-канал «Пул Первого» сцвярджае, што яна ўкраінская.

Ракета, которая упала недалеко от деревни в Ивановском районе. Фото: читатели "Зеркала"
Ракета, якая ўпала недалёка ад вёскі ў Іванаўскім раёне. Фота: чытач «Люстэрка»

Нам удалося пагаварыць з трыма мясцовымі жыхарамі (імёны змененыя). Марына паведаміла, што сёння прыкладна, а палове дзесятай раніцы яна прачнулася ад грукату.

— Маё паўтарагадовае дзіця таксама ўскочыла ад гуку і заплакала. Усё ў кватэры пачало трэсціся, было вельмі страшна, — кажа дзяўчына.

Яе словы пацвярджае і жыхар Іванава Уладзімір. Ён сцвярджае, што прыкладна ў той жа час пачуў за акном «гук, падобны да моцнага выбуху».

— Пайшла нейкая вібрацыя. Думаў, не дай бог, нас ужо нехта абстрэльвае. А потым у інтэрнэце прачытаў інфармацыю. Пашанцавала, што не разарвалася.

Ракета, которая упала недалеко от деревни в Ивановском районе. Фото: читатели "Зеркала"
Ракета, якая ўпала недалёка ад вёскі ў Іванаўскім раёне. Фота: чытач «Люстэрка»

Жыхарка Іванава Яўгенія таксама пацвердзіла нам, што чула «нешта падобнае да выбуху».

— Ён быў вельмі гучны. Я прачытала, што гэта была ракета, толькі незразумела чыя. Вось цяпер абмяркоўваем з бацькамі, што, здаецца, час з’язджаць з нашых памежных раёнаў, — каментуе дзяўчына.

Ракета, которая упала недалеко от деревни в Ивановском районе. Фото: читатели "Зеркала"
Ракета, якая ўпала недалёка ад вёскі ў Іванаўскім раёне. Фота: чытач «Люстэрка»

Журналістка «Люстэрка» як жыхарка рэгіёна патэлефанавала мясцовым чыноўнікам, каб спытаць, ці адпавядаюць рэчаіснасці навіны пра ракету. Вось такой была размова з сельскім саветам:

— У нас усё добра.

— Усё добра — гэта нешта ўпала або нічога не падала?

— Дзяўчына, у нас усё добра!

— Родным на іх пытанні так і сказаць?

— Так, так і скажыце: усе жывыя-здаровыя, у нас усё добра!

А вось што адказалі пра інцыдэнт у Мінабароны:

— Пакуль не, здаецца. У нас такой інфармацыі не паступала, прынамсі, — адказаў дзяжурны і адправіў нас у Іванаўскі ваенкамат.

З дзяжурным камісарыята размова таксама была кароткая:

— Нічога не падала! Усё нармальна ў нас. Не перажывайце, усё добра.

— А фота, якія публікуюць у інтэрнэце, — гэта што?

— Можа, фэйкі нейкія. Не перажывайце, усё нармальна ў нас!

Між тым сёння ўдзень прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла падзенне ракеты. Там сцвярджаюць, што яна ўкраінская.

Нагадаем, 7 красавіка ў Беларусі ўжо падала ракета. Тады ўсё сведчыла пра тое, што гэта быў расійскі боепрыпас.