Пад Бахмутам загінуў баец палка Каліноўскага, яшчэ чацвёра зніклі без вестак
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Батальён «Волат» палка Каліноўскага пад Бахмутам панёс страты. Як паведаміла прэс-служба палка, адзін баец загінуў, некалькі атрымалі раненні.

Артиллеристы полка Калиновского. Фото: t.me/belwarriors
Артылерысты палка Каліноўскага. Фота: t.me/belwarriors выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

— Яшчэ чацвёра на гэты момант лічацца зніклымі без вестак. Аднак яны дакладна не ў палоне, — паведаміла спікер палка.

У палку падкрэслілі, што агучваць падрабязнасці аперацыі яны не могуць, прозвішчы загінулага і зніклых байцоў не называюць з меркаванняў бяспекі.

— Яшчэ некалькі байцоў атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Цяпер іх жыццю нічога не пагражае.

Нагадаем, у Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага распачатая крымінальная справа, ён прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем».