«Маці скокнула за ім, але ўжо было позна». У Абхазіі працягваюць шукаць 4-гадовага хлопчыка з Беларусі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Пракуратура Гудауцкага раёна самаабвешчанай Абхазіі правядзе праверку па факце інцыдэнту на рацэ Гега, дзе чатырохгадовага беларуса Аляксандра Вакуліча знесла плынню. Пра гэта паведаміў пракурор Эдуард Шамба, перадае «Спутник-Абхазия».

Тот самый бревенчатый переход через реку Гега у водопада, с которого упал четырехлетний Александр Вакулич. Фото: МЧС самопровозглашенной Абхазии
Той самы бярвеністы пераход праз раку Гега ля вадаспаду, з якога ўпаў чатырохгадовы Аляксандр Вакуліч. Фота: МНС самаабвешчанай Абхазіі

«Сям'я з Беларусі — маці з бацькам і двое дзяцей — наведвалі Гегскі вадаспад. Побач знаходзіцца невялікі пераход праз раку, зроблены з бярвення. Дзіця паставілі на гэты пераход, каб сфатаграфаваць. Яно упала ў ваду. Была моцная плынь, і дзіця знесла. Маці скокнула за ім, але ўжо было позна. Яе таксама ледзь выцягнулі з вады», — расказаў Шамба.

Паводле яго словаў, гэты пераход праз раку не адпавядае нормам бяспекі, і пракуратура раёна правядзе праверку па факце здарэння.

Нагадаем, няшчасны выпадак адбыўся ўвечары ў суботу, 17 чэрвеня. Чатырохгадовага беларуса Аляксандра Вакуліча, які прыехаў з бацькамі на адпачынак у Абхазію з Пінска, знесла плынню ракі Гега. Яго шукаюць ужо два дні.