У Санкт-Пецярбургу ў кавярні, якая раней належала Яўгену Прыгожыну, прагрымеў выбух. Загінуў вядомы пракрамлёўскі ваенкар
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Санкт-Пецярбургу ў кавярні на Універсітэцкай набярэжнай адбыўся выбух. «Фантанка» са спасылкай на словы відавочцаў піша, што тратуар засыпаны аскепкамі выбітых вокнаў, відаць кроў. Паводле апошніх звестак, пацярпелі 25 чалавек, загінуў ваенны блогер і прапагандыст Уладлен Татарскі.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў стрытфуд-кавярні, якая раней належала ўладальніку ПВК Вагнера Яўгену Прыгожыну. Тут у выходныя збіраецца дыскусійны клуб «Кібер Z фронт».

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

РІА «Новости» са спасылкай на крыніцы паведаміла, што падчас выбуху загінуў вядомы расійскі ваенны блогер Уладлен Татарскі.

Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі ў паліцыі горада.

«У выніку інцыдэнту адзін чалавек загінуў, ім аказаўся ваенны карэспандэнт Уладлен Татарскі. 16 чалавек пацярпелі, іх аглядаюць медыцынскія работнікі. Кіраўніцтва і група супрацоўнікаў ГУУР МУС Расіі выехалі на месца здарэння. На месцы таксама працуюць супрацоўнікі пецярбургскай паліцыі і экстранныя службы, высвятляюцца прычыны і абставіны здарэння», — цитуе «Фантанка» паліцыю Пецярбурга.

Паводле апошніх звестак, у выніку выбуху пацярпела не менш за 25 чалавек, 19 з іх шпіталізаваныя, заявіў губернатар горада Аляксандр Бяглоў. Як піша РБК, сярод пацярпелых — адзін няпоўнагадовы.

Магутнасць выбуховага прыстасавання ў кавярні склала больш за 200 грамаў тратылу, заявілі ТАСС у праваахоўных органах.

Следчыя кваліфікуюць тое, што адбылося, як тэракт. Распачатая крымінальная справа.

Фото: t.me/fontankaspb
Фота: t.me/fontankaspb

Відавочцы расказалі карэспандэнту «Фантанкі», што перад выбухам да Уладлена Татарскага падышла дзяўчына і падаравала яму статуэтку. Ён падзякаваў за падарунак, а яна заняла сваё месца ў зале. Праз пяць хвілін прагрымеў выбух. Больш за ўсё пацярпелі госці з першых шэрагаў.

Фото: t.me/fontankaspb
Фота: t.me/fontankaspb

Дзяўчыну, што падаравала статуэтку, шукае паліцыя.

Хто такі Уладлен Татарскі

Блогер і ваенкар Максім Фамін (гэта сапраўднае імя Уладлена Татарскага) родам з Макееўкі Данецкай вобласці. Працаваў шахцёрам, займаўся бізнесам. Сядзеў у калоніі ў Горлаўцы па абвінавачанні ва ўзброеным рабаванні, у 2014 годзе здолеў уцячы, ваяваў у складзе сепаратысцкіх сіл самаабвешчаных рэспублік Данбаса. У 2020 годзе перабраўся ў Маскву і апублікаваў некалькі аўтабіяграфічных кніг.

Владлен Татарский / VK
Уладлен Татарскі / VK

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну вярнуўся на Данбас. Вёў тэлеграм-канал, на які падпісана больш за 500 тысяч карыстальнікаў. Заяўляў, што яго мэта — «поўнае знішчэнне ўкраінскай дзяржавы. У тым выглядзе, у якім яна існуе цяпер, гэта „анты-Расія“. Каб гэтая дзяржава існавала ў іншым выглядзе, украінцаў трэба вылечыць ад русафобіі, нацыяналізму».