ХАМАС абвясціў, што яго палітычны лідар Ісмаіл Ханія забіты
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Палестынская групоўка ХАМАС абвясціла, што яе палітычны лідар Ісмаіл Ханія забіты ізраільскім ударам па яго рэзідэнцыі ў Тэгеране, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Исмаил Хания. Сентябрь 2020 года, Бейрут, Ливан. Фото: Reuters
Ісмаіл Ханія. Верасень 2020 года, Бейрут, Ліван. Фота: Reuters

«Брат, лідар, маджахед Ісмаіл Ханія, лідар руху, загінуў у выніку ўдару сіяністаў па яго штаб-кватэры ў Тэгеране пасля таго, як ён узяў удзел у інаўгурацыі новага прэзідэнта Ірана», — цытуюць сусветныя агенцтвы заяву ХАМАС.

Якім менавіта чынам быў нанесены ўдар, што забіў лідара ХАМАС, групоўка пакуль не тлумачыць.

Пра смерць Ханіі абвясціў і іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі.

У паведамленні на сайце Корпуса гаворыцца, што разам з лідарам ХАМАС загінуў адзін з яго целаахоўнікаў.

Ізраільскія ўлады і вайскоўцы пакуль нічога пра смерць Ханіі не заяўлялі.