У Малдове прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Санду абвясціла пра перамогу
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Малдове 3 лістапада прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Пасля падліку амаль 100% пратаколаў наперадзе дзейная кіраўніца краіны Мая Санду, паведамілі ў ЦВК.

Штаб Майи Санду празднует победу на президентских выборах. 4 ноября 2024 года. Фото: x.com/sandumaiamd
Штаб Маі Санду святкуе перамогу на прэзідэнцкіх выбарах. 4 лістапада 2024 года. Фота: x.com/sandumaiamd

На гэты момант у ЦВК Малдовы падлічылі 99,59% бюлетэняў з выбарчых участкаў. Дзейная лідарка краіны Мая Санду набрала 55,26% галасоў, яе супернік Аляксандр Стаяногла — 44,74%.

Мая Санду ўжо заявіла пра перамогу і падзякавала суграмадзянам.

«Малдова, сёння ты перамагла. Разам мы паказалі сілу нашага адзінства, дэмакратыі і прыхільнасці годнай будучыні. Дзякуй вам, дарагія малдаване, дома і за мяжой», — напісала прэзідэнтка краіны ў Х. Для яе гэта будзе другі тэрмін на пасадзе.

Санду выйграла за кошт малдаўскай дыяспары за мяжой: на замежных участках за яе прагаласавала 82,67% выбаршчыкаў. Унутры краіны перамог Стояногла з вынікам 51,19%. На ўчастках у Кішынёве таксама наперадзе дзейная прэзідэнтка — 57,38% галасоў.

Яўка на выбары склала 54,3%.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен ужо павіншавала Маю Санду з перамогай.

«Патрабуецца рэдкая сіла, каб пераадолець цяжкасці, з якімі вы сутыкнуліся на гэтых выбарах. Я спадзяюся на працяг працы з вамі ў імя еўрапейскай будучыні для Малдовы і яе народа», — напісала яна ў сацсетках.

Павіншавалі Санду і іншыя еўрапейскія лідары.

Нагадаем, у першым туры выбараў цяперашняя прэзідэнтка Малдовы Мая Сандуатрымала 42,45% галасоў, у яе галоўнага канкурэнта, кандыдата ад Партыі сацыялістаў (ПСРМ), былога генпракурора Аляксандра Стаяногла, было 25,99%.