Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  5. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  6. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  7. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  8. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. ГТК: Латвия прекратила оформлять автомобили в «Григоровщине», выставлены «заградительные щиты»
Читать по-русски


«Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным», — так заканчваецца ліст, напісаны па-беларуску 12-гадовым падлеткам, які прыйшоў у школу ў Буэнас-Айрэсе з пісталетам і спісам імёнаў, піша Reform.news.

Скриншот видео телеканала C5N
Скрыншот відэа тэлеканала C5N

Аргенцінскія СМІ сцвярджаюць, што гэта была дзяўчынка, але, мяркуючы з фота запісаў, іх напісаў хлопчык. Нацыянальнасць не называецца.

Першым пра інцыдэнт у сярэдняй школе № 7 у муніцыпалітэце Фларэнсіа Варэла паведаміў тэлеканал C5N. 12-гадовы падлетак 17 снежня прынёс у навучальную ўстанову 9-міліметровы пісталет. Як мяркуецца, ён планаваў забіць сваіх аднакласнікаў: у яго быў спіс з 14 імёнаў вучняў і адной настаўніцы. Аднак план сарваўся, бо адзін з аднакласнікаў заўважыў у заплечніку пісталет і паведаміў пра гэта выкладчыцы, якая адразу ж перадала інфармацыю кіраўніцтву школы. Падлетка выклікалі да дырэктара, што дазволіла перадухіліць трагедыю.

Падчас расследавання сярод рэчаў падлетка знайшлі лісты з запісамі. Журналісты C5N вырашылі, што тэкст на кірыліцы напісаны па-руску, але гэта беларуская мова. Таксама частка запісаў зробленая на англійскай.

«Я павінен паглядзець, бо я не ведаю, колькі я маю куль… 5 абавязкова, тады я выклічу міліцыю. Нумар: 107 хуткая дапамога, 911 міліцыя. А настаўніцу прыродазнаўства заб’ю.

Яны пашкадуюць, што назвалі меня дзіўным», — гаворыцца ў лісце.

Таксама быў знойдзены спіс з 14 імёнаў людзей, якіх падлетак нібыта планаваў забіць у вызначаным парадку. На адным з лісткоў былі нумары экстранных службаў. Таксама сярод нататак былі малюнкі зброі і кулі.

Журналісты атрымалі доступ да перапіскі ў мэсэнджары паміж падлеткам і аднакласнікам, дзе той пісаў: «Школьная страляніна. Усё роўна ўсе ўжо ведаюць». На што сябар спытаў: «Якая страляніна? Што здарылася?» Падлетак адказаў: «Мне ўсё надакучыла, ніхто мяне не любіць».

Яго знаёмы паспрабаваў супакоіць, напісаўшы: «Многія людзі любяць цябе, і я адзін з іх. Ты неймаверны чалавек, і табе трэба думаць пра тых, хто цябе цэніць». У адказ падлетак прызнаўся ў сваіх намерах: «У мяне быў план на тры месяцы, да 6 траўня 2025 года. У мяне ёсць два сапраўдныя пісталеты, якія належаць маёй маме — яна паліцэйская. Я збіраўся ісці па адным. Але адзін ідыёт усё сапсаваў».

Адна з маці вучняў школы расказала журналістам пра здарэнне і запатрабавала гарантый бяспекі для дзяцей. Яна заявіла: «Паводле дырэктара, падлетак з заплечнікам знаходзіўся пад наглядам. Бацькоў выклікалі ў школу, і заплечнік са зброяй быў перададзены ім. Бацькі — супрацоўнікі паліцыі. Аднак выклік паліцыі зроблены не быў».

Маці таксама адзначыла, што падлетак усяго год вучыцца ў школе і зазнаў булінг, хоць невядома, калі гэта пачалося. Паводле яе, падлетак паказаў зброю аднакласніку, які спачатку не паверыў, але пасля таго як яму прадэманстравалі пісталет, паведаміў пра гэта выхавальніку.

«Выкладчыкі прытрымліваліся школьнага пратакола. Наколькі нам вядома, падлетак больш у школу не прыходзіў», — расказала жанчына ў эфіры праграмы Mañanas Argentinas тэлеканала C5N.