Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  2. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  3. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  4. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  5. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  6. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  7. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  8. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  9. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  10. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  11. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  12. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  13. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  14. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  15. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
Читать по-русски


У Індыі ўпраўленне па кантролі за бяспекай прадуктаў харчавання і захаванні стандартаў (FSSAI) абвясціла пра пачатак праверкі ўсіх вытворцаў прыправаў у краіне, паведаміла агенцтва Reuters у чацвер, 2 траўня. Гэта выкліканае тым, што ў прадукцыі двух найбуйнейшых вытворцаў прыправаў MDH і Everest, якія пастаўляюць свае сумесі на рынкі многіх краін, знайшлі аксід этылену — моцны яд з канцэрагенным, мутагенным і наркатычным дзеяннем, піша Deutsche Welle.

Пряности. Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Прыправа. Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Першыя паведамленні пра тое, што ў сумесях індыйскіх прыправаў, магчыма, утрымліваецца аксід этылену, паступілі ў пачатку красавіка з Ганконга і Сінгапура. Высокае ўтрыманне таксічнага рэчыва выявілі, у прыватнасці, у папулярных сумесях кары і гарам масала. Пасля гэтага ў Ганконгу і Сінгапуры гэтыя прыправы былі адкліканыя з продажу. У канцы красавіка праверкі індыйскіх прыправаў пачаліся ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Збор інфармацыі вядуць і амерыканскія рэгулятары.

Маштабныя праверкі ў Індыі

Пасля паведамленняў з Ганконга і Сінгапура індыйскае ўпраўленне FSSAI пачало праверку вытворчых аб’ектаў MDH і Everest. Цяпер жа ведамства правядзе маштабныя праверкі, зняцце пробаў і тэставанне на ўсіх вытворчых аб’ектах усіх кампаній, якія вырабляюць прыправы і спецыі.

«Кожны прадукт будзе прааналізаваны на адпаведнасць стандартам якасці і бяспекі», — падкрэслілі ў FSSAI.

Індыя — найбуйнейшы ў свеце вытворца, спажывец і экспарцёр прыправаў. Аб’ём індыйскага рынку прыправаў, паводле ацэнак Zion Market Research, набліжаецца да 10,5 млрд даляраў.