Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  7. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  10. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  14. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын прапанаваў паглядзець на рэжым працы дзіцячых садкоў і падладзіцца пад бацькоў, паведамляе яго прэс-служба.

Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«Баланс працоўных і сямейных абавязкаў, стварэнне максімальна камфортных умоваў для рэалізацыі сябе і ў кар’еры, і ў ганаровым статусе мамы — адна з прыярытэтных задач. Мы далі жанчыне магчымасць працаваць няпоўны працоўны час, па гнуткім графіку або дыстанцыйна, напрыклад дома. Цяпер вы можаце зарабляць і вырашаць хатнія справы, не марнуючы час на дарогу ў офіс. І гэта толькі пачатак. Трэба паглядзець на рэжым працы дзіцячых садкоў і падладзіцца пад бацькоў. І падчас навучання ў школе, асабліва пачатковай, вы павінныя быць упэўненыя, што дзеці будуць пад наглядам педагогаў да вечара, калі ў гэтым ёсць неабходнасць», — сказаў палітык.

Ён таксама заклікаў памятаць, што «сапраўднае прызначэнне жанчыны на зямлі — мацярынства».

«Якія б там ні былі ружовыя, рознакаляровыя і іншыя на Захадзе, акрамя жанчыны, сапраўднага спадчынніка для нас нарадзіць ніхто не зможа. Жанчына-маці — захавальніца не толькі сямейнага ачага, але і традыцыйных асноваў нашага грамадства. Выхоўваючы дзяцей патрыётамі, вы ўмацоўваеце дзяржаву, закладваеце надзейны падмурак будучыні нашай Беларусі. Таму нараджайце, гадуйце, беражыце нашых дзяцей, а мір і дастатак мы пастараемся, мы абавязаныя вам забяспечыць», — заявіў Лукашэнка.

Палітык дадаў, што пры любых умовах дзяржава і далей будзе падтрымліваць мацярынства і дзяцінства.

«Ведаю, усіх маці і тых, хто рыхтуецца імі стаць, хвалюе пытанне, ці будзе дзяржава і далей падтрымліваць мацярынства і дзяцінства. Вы правільна адчуваеце сутнасць гэтага пытання — гэта вельмі нятанная справа. Мы самая-самая сацыяльная дзяржава. У нас, напэўна, не дзясяткі, а сотні льгот для насельніцтва, і перш за ўсё для жанчын. Сямейны капітал — гэта мільёны даляраў. Таму вы тонка адчуваеце: а ці вытрымае дзяржава, ці зможа яна? Асмельваюся запэўніць, пры любых умовах і абставінах нашая дзяржава будзе несці гэтую нагрузку. У поўным аб’ёме і, калі трэба, за межамі гэтых аб’ёмаў. Будуць выплачвацца з тэндэнцыяй да росту дзіцячыя дапамогі, ніхто не замахваецца на адпачынкі па доглядзе дзіцяці, мы адшукаем патрэбныя сродкі, каб дзіцячая медыцына ішла ў нагу з сусветнай (мы блізкія да гэтага), а дзіцячыя аздараўленчыя цэнтры былі ўзорам для пераймання», — падсумаваў Лукашэнка.