Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  2. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  3. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  4. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  5. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  6. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  7. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  8. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  11. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  12. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  13. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) ухваліў прапанову абмежаваць колькасць паездак беларусаў на радзіму, піша Delfi.

Пункт пропуска "Каменный Лог". Фото: Госпогранкомитет Беларуси
Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: Дзяржпамежкамітэт Беларусі

«Дазвол на часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы, выдадзены грамадзянам Расійскай Федэрацыі або Рэспублікі Беларусь, анулюецца ў выпадку, калі будзе выяўлена, што яны за апошнія тры каляндарныя месяцы выязджалі ў Расійскую Федэрацыю або Рэспубліку Беларусь часцей за адзін раз і тым самым уяўляюць пагрозу бяспецы Літвы», — прадставіў кампрамісную прапанову падчас паседжання складальнік заключэння, чалец КНБА Ёнас Яруціс.

Экс-міністр нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас таксама заявіў пра сваю падтрымку гэтага кампраміснага варыянту. Аднак, паводле яго, гэтая прапанова не вырашыць праблем, якія ўзнікаюць праз грамадзян трэціх краін, што прыбываюць у Літву праз Расію.

Між тым камітэт не падтрымаў ініцыятывы кансерватара Аўдронюса Ажубаліса. Палітык прапаноўваў забіраць у грамадзян Расіі і Беларусі від на жыхарства ў Літве ў тым выпадку, калі яны наведваюць сваю радзіму часцей за раз на квартал за апошнія 12 месяцаў.