«Трэба рыхтавацца да ўсяго». Лукашэнка заклікаў медыкаў інтэнсіўна супрацоўнічаць з вайскоўцамі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларускія медыкі павінныя цесна супрацоўнічаць з вайскоўцамі. Такое даручэнне даў міністру аховы здароўя Дзмітрыю Піневічу Аляксандр Лукашэнка падчас нарады 5 снежня.

Российский полевой госпиталь, который развернули в Беларуси в рамках учений. Скриншот видео "Звезды"
Расійскі палявы шпіталь, які разгарнулі ў Беларусі ў рамках вучэнняў. Скрыншот відэа «Звязды»

Лукашэнка нагадаў, што на мінулым тыдні абмяркоўваў з сілавым блокам пытанні нацыянальнай бяспекі.

— Гэта вельмі важна і актуальна. Задзейнічаныя ўсе былі, у тым ліку і ахова здароўя. Ад медыцынскіх аптэчак да прывядзення ў нармальны стан лячэбных установаў. Падключаемся і да ваенных медыкаў, а вайскоўцы да нас. Тут мусіць быць вельмі інтэнсіўны абмен, — сказаў ён (цытата паводле прэс-службы). — Вы самі ваенны хірург, ведаеце, як гэта важна. Таму трэба рыхтавацца да ўсяго. Усякае можа быць, і тут дзяліць няма чаго.

Лукашэнка таксама надаў увагу пытанню развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы беларускіх установаў аховы здароўя і адукацыі.

— Медыцынскае абсталяванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. Наталля Іванаўна (Качанава. — Заўв. рэд.), я вас папрашу, каб ва ўрадзе гэтае пытанне — вазьміце на кантроль. Напэўна, нам трэба перастаць будаваць палацы як у ахове здароўя, так і ў адукацыі, — сказаў Лукашэнка (цытата паводле прэс-службы).