Ляжаць пластамі, некаторыя — стоячы. У Дзяржынску на будоўлі знайшлі сотні чалавечых рэшткаў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Гэтым летам у Дзяржынскай раённай бальніцы пачалі будаваць новую кацельню. Але працы давялося спыніць праз тое, што будаўнікі пачалі знаходзіць у зямлі чалавечыя косткі, піша раённая газета «Узвышша». Знайшлі больш чым сотню рэшткаў.

Человеческие останки, найденные на стройке в Дзержинске, август 2023 года. Фото: dzr.by
Чалавечыя рэшткі, знойдзеныя на будоўлі ў Дзяржынску, жнівень 2023 года. Фота: dzr.by

Першыя косткі знайшлі ў другі тыдзень жніўня. Іх раскапалі экскаватарам на схіле за бальніцай. Апазнаныя дзіцячыя і дарослыя шкілеты. Пасля гэтага экскаватарныя працы спынілі, будаўнікі ўзяліся за рыдлёўкі і кельні.

Як піша раёнка, людзі ляжаць у зямлі пластамі, адзін над адным. Некаторыя — стоячы. Будаўнікі адзначаюць, што пад многімі рэшткамі ляжалі цвікі.

Чалавечыя рэшткі, знойдзеныя на будоўлі ў Дзяржынску, жнівень 2023 года. Фота: dzr.by
1 из 4
Чалавечыя рэшткі, знойдзеныя на будоўлі ў Дзяржынску, жнівень 2023 года. Фота: dzr.by

В одном месте удалось обнаружить как будто целое захоронение — деревянные остатки гроба, а в нем — скелет. Рядом с ним нашли нечто очень похожее на женские украшения. Они на первый взгляд выполнены из ниток, но прекрасно сохранились. Найдена и почти целая пара женской обуви — черные туфли.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

Паводле словаў мясцовых, калісьці тут стаяў храм, ля якога хавалі людзей. Як піша выданне, відавочцы разглядаюць яшчэ некалькі версій. Магчыма, тут калісьці расстралялі вязняў гета, што знаходзілася ў раёне вуліцы Першамайскай. Таксама гэта можа быць неяк звязана з кальвінскім зборам — пратэстанцкім кальвінісцкім храмам, разабраным за савецкім часам.

На месцы працуе следчая група. Падрабязнасці будуць высвятляцца.