Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце гібелі аднагадовага дзіцяці ў бальніцы Дзяржынска
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце смерці аднагадовага хлопчыка, якога даставілі ў Дзяржынскую цэнтральную раённую бальніцу з «вострым бранхітам», паведамляе прэс-служба ведамства.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«Следчым камітэтам па гэтым факце распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 162 (Неналежнае выкананне медыцынскімі работнікамі сваіх прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, раніцай 4 жніўня 33-гадовая жанчына звярнулася ў Дзяржынскую бальніцу ў сувязі з хваробай аднагадовага сына, якому раней у паліклініцы паставілі дыягназ «востры бранхіт». Каля 12.30 дзіцяці стала дрэнна і адбылося спыненне дыхання. Нягледзячы на правядзенне актыўных і працяглых рэанімацыйных мерапрыемстваў, хлопчыка выратаваць не ўдалося.