Проста выдаліць праграму з тэлефона недастаткова, смартфон захоўвае інфармацыю пра яе. Расказваем, як чысціць тэхніку правільна
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Выдаліць непатрэбную ці небяспечную праграму на тэлефоне — задача, здавалася б, нескладаная. Націскаем на іконку, выбіраем «Выдаліць» — і гатова. Але насамрэч праграмы не выдаляюцца цалкам, інфармацыя пра іх захоўваецца ў наладках вашага акаўнта. Расказваем, як чысціць праграмы на тэлефоне правільна.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Karolina Grabowska
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Karolina Grabowska

Android

На смартфонах Android выдаленыя раней праграмы захоўваюцца ў акаўнце Google Play.

Зайдзіце ў Google Play і клікніце на значок вашага профілю ў правым верхнім куце. Далей выберыце «Кіраванне праграмамі і прыладай» і пераключыцеся на ўкладку «Кіраванне». Вы ўбачыце спіс усталяваных на дадзены момант праграм. Каб праглядзець раней выдаленыя праграмы, выберыце ўкладку «Не ўсталяваныя».

Раздзел «Кіраванне». Каб прагледзець выдаленыя праграмы, выберыце ўкладку «Не ўсталяваныя». Скрыншот праграмы

У спісе, які адкрыецца, можна адзначыць старыя праграмы і выдаліць іх канчаткова, націснуўшы на значок кошыка ў правым верхнім куце экрана.

Каб выдаліць праграму, спачатку выберыце яе ў спісе, а потым націсніце на значок кошыка ў правым верхнім куце. Скрыншот праграмы

iOS

На айфонах інфармацыя пра выдаленыя праграмы захоўваецца ў воблаку iCloud.

Перайдзіце ў «Налады» — Apple ID — iCloud. Выберыце раздзел «Кіраванне сховішчам» і «Рэзервовыя копіі».

Раздзел «Упраўленне сховішчам» у наладах iCloud на айфоне. Скрыншот праграмы

Выберыце праграму са спісу і націсніце «Выключыць і выдаліць». Пасля пацверджання аперацыі ўсе дадзеныя пра яе выдаляюцца з iCloud.

Варта праверыць і гісторыю пакупак у App Store. Зайдзіце ў App Store, выберыце іконку свайго профілю ў правым верхнім куце экрана. Націсніце «Пакупкі» (калі ў вас стаіць функцыя «Сямейны доступ», націсніце «Мае пакупкі»). Правядзіце па патрэбнай праграме налева і націсніце «Схаваць». Яна знікне са спісу загружаных ці набытых праграм.

Раздзел «Пакупкі» ў App Store. Правядзіце па патрэбнай праграме налева — з’явіцца опцыя «Схаваць»