Мінабароны паведаміла пра «спробы пранікнення на ахоўваныя тэрыторыі і аб'екты»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


За мінулыя два тыдні вайскоўцамі Узброеных сіл спыненыя спробы пранікнення на ахоўваныя тэрыторыі і аб’екты, заявілі ў Міністэрстве абароны Беларусі. Колькасць спробаў не называецца.

Фото: Минобороны Беларуси
Будынак Мінабароны Беларусі. Фота: Мінабароны Беларусі

«Затрыманыя перададзеныя органам аховы правапарадку», — праінфармавалі ў ведамстве.

Таксама затрыманы аператар беспілотніка, які спрабаваў запусціць яго «над тэрыторыяй адной з вайсковых частак».

«Сродкамі радыёэлектроннай барацьбы спынена некалькі спробаў палётаў лётных апаратаў над ахоўванай тэрыторыяй», — паведамілі ў Мінабароны.

Рашэннем міністра абароны ўзнагароджаныя ўсе вайскоўцы, якія «праявілі пільнасць, прафесіяналізм і рашучасць», дадалі ў ведамстве.